Спадчына: Хахракоў Фёдар Паўлавіч
Панядзелак, 24 Люты 2020 11:45
1 сакавіка 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Фёдара Паўлавіча Хахракова (1925–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)
Фёдар Паўлавіч Хахракоў нарадзіўся 1 сакавіка 1925 г. у сяле Югаўское Кунгурскай акругі Уральскай вобласці (цяпер Кунгурскага раёна Пермскага краю) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З ліпеня 1941 г. па сакавік 1943 г. працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе «Всходы Коммуны».